Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

Шэнгенская віза

Наяўнасць Шэнгенскай візы дае Вам магчымасць знаходзіцца на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі на працягу абмежаванага візай тэрміну, а таксама перасякаць ўнутраныя межы іншых краін-удзельніц Шэнгенскага пагаднення.

У адпаведнасці з ўмовамі Шэнгенскага пагаднення шэнгенскую візу неабходна афармляць у Консульстве той краіны, якая з’яўляецца галоўнай мэтай паездкі.

Адзіныя Шэнгенскія візы з’яўляецца сапраўднымі на тэрыторыі наступных дзяржаў: Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Германія, Чэхія, Данія, Францыя, Грэцыя, Эстонія, Ісландыя, Італія, Іспанія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Швецыя і Швейцарыя.

http://www.mfa.gov.lv/by/belarus/konsulskaya-informaciya

http://eulaw.ru/content/visa-code

Згодна з патрабаваннямі Візавага кодэкса дзяржавай Шэнгенскага пагаднення, якая мае кампетэнцыю разглядаць візавы запыт і прымаць па ім рашэнне, з’яўляецца тая дзяржава, тэрыторыя якой выступае адзіным месцам назначэння паездкі/паездак.

Калі за адну паездку заяўнік плануе наведаць адразу некалькі дзяржаў Шэнгенскай зоны, для афармлення шэнгенскай візы заяўніку належыць звяртацца ў Консульства той краіны, дзе заяўнік плануе правесці большую колькасць дзён.

Калі колькасць дзён ва ўсіх краінах аднолькавая, па візу трэба звяртацца ў Консульства краіны першага ўезду.

Паважаныя заяўнікі, звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў Візавым цэнтры Латвiйскай Рэспублiкi прымаюцца дакументы толькі на афармленне Шэнгенскай кароткатэрміновай візы (катэгорыя С) не ў тэрміновым парадку ад:

  • Грамадзян Рэспублікі Беларусь;
  • Грамадзян трэціх краін, якія на законных падставах пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (від на жыхарства або гадавая віза Рэспублікі Беларусь).