Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

  1. Пашпарт / праязны дакумент, перыяд з даты выдачы якога да даты апошняга запланаванага выезду за межы тэрыторыі краін-учасниц Шэнгенскага пагаднення не павінен перавышаць 10 гадоў, а таксама тэрмін дзеяння якога на тры месяцы перавышае тэрмін дзеяння візы, якая запытваецца, і ў ім павінны быць як мінімум дзве свабодныя старонкі, прадугледжаныя для віз.

 

  1. Візавая анкета

Анкету на запыт Шэнгенскай візы неабходна запоўніць ў электронным выглядзе і раздрукаваць. Анкета запаўняецца цалкам, асобна для кожнай персоны, не залежачы ад узросту. Прадастаўленне ў анкеце няпоўнай або недакладнай інфармацыі можа стаць прычынай адмовы ў Шэнгенскай візе, анулявання наяўнай Шэнгенскай візы ці адмовы ў прыняцці дакументаў на разгляд. Пасля раздрукоўкі анкеты трэба вызначыць месца, дату падачы дакументаў і паставіць асабісты подпіс асобы, якая запытвае візу (на трэцяй і чацвёртай старонках), і гэта пацвярджае, што асоба, якая запытвае візу, азнаёмілася з правіламі ўезду і знаходжання ў краінах-удзельніцах Шэнгенскага пагаднення. Калі дакументы падаюцца за непаўналетніх асоб, анкета павінна быць уласнаручна падпісана асобай, якая мае паўнамоцтва бацькоў або законных прадстаўнікоў.

Калі ласка, скарыстайцеся Інструкцыяй па запаўненні анкеты

 

  1. Фатаграфія


  • Патрабаванні


                Фатаграфіі павінны адпавядаць наступным крытэрам:

    • памер 3,5 х 4,5 см, каляровая, выразная, чыстая і кантрасная,
    • фатаграфія павінна быць надрукаванай на высакаякаснай паперы на светлым фоне,
    • фатаграфіі павінна быць не старэйшыя за 6 месяцаў,
    • зробленая анфас, так каб твар займаў 70-80% фатаграфіі.
    • Калі заяўнік носіць акуляры, то фатаграфія павінна адпавядаць таксама наступным крытэрам:
      • шкло павінна быць незатямнёнае;
      • аправа не павiнна засланяць ні адной часткі воч;
      • не павінна быць ніякіх блікаў.

     

    Важна! Неабходна падаць дзве фатаграфіі, адна з якіх павінна быць выразаная і налепленая на візавую анкету (у правым верхнім вуглу анкеты, дзе размешчана месца, прадугледжанае для размяшчэння фота), іншая – выразаная і прымацаваная сашчэпкай да візавай анкеты.

 

  1. Дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі:

Ваўчар аб браніраванні гасцініцы на бланку гасцініцы (арыгінал, факс, сканаваная копія), электронная бронь або дагавор арэнды. У броні атэля павінна быць вызначана прозвішча заяўніка, гарантыя аплаты не з’яўляецца абавязковай. Таксама прымаюцца рэзервацыі, зробленыя праз сайт www.booking.com (у броні павінны быць вызначаны прозвішчы ўсіх заяўнікаў).

Выкуплены зваротны білет або квіткі ў той і адваротны бок, альбо браніраванне дадзеных квіткоў пры запыце на візу ў Латвійскую Рэспубліку.

Звяртаем Вашу ўвагу!

Пры афармленні візы пацверджанне рэзервацыі гасцініцы з'яўляецца адным з асноўных дакументаў, што пацвярджаюць мэту Вашага падарожжа. У выпадку адмены дадзенай рэзервацыі,  рашэнне аб выдадзенай Вам візе можа быць перагледжана. Пра змены браніравання просім своечасова паведаміць Пасольству.

 

  1. Поліс медыцынскага страхавання (копія)


  • Патрабаванні


    Для атрымання Шэнгенскай візы неабходна прадаставіць поліс медыцынскага страхавання:

    • прыдатны на ўсёй тэрыторыі Шэнгенскага пагаднення (запоўнены машынапісным тэкстам);
    • мінімальная сума страхавога пакрыцця павінна складаць 30 000 еўра і пакрываць расходы па прадастаўленні тэрміновай медыцынскай дапамогі і/або лячэння ў выпадку захворвання, а таксама пакрываць расходы па рэпатрыяцыі ў выпадку смерці замежніка;
    • калі замежнік плануе ўязджаць у Латвію адзін ці два разы, яму неабходна прадаставіць сарпаўдны поліс медыцынскага страхавання для асоб, якія выязджаюць за мяжу, які павінен пакрываць ўвесь магчымытэрмін знаходжання, уключаючы таксама дадатковы тэрмін 15 дзён;
    • калі замежнік плануе ўязджаць у Латвію больш за два разы, яму неабходна прадаставіць сапраўдны медыцынскі страхавы поліс для асоб, якія выязджаюць за мяжу, які ахоплівае тэрмін першага планаванага наведвання.

 

  1. Даведка ад працадаўцы, якая пацвярджае пасаду супрацоўніка і дату пачатку працоўнай дзейнасці.

Заўвага:

  • студэнты павінны падаць ксеракопію студэнцкага білета і пры падачы прад’явіць арыгінал студэнцкага білета;
  • пеенсіянеры павінны падаць ксеракопію пенсійнай кніжкі і пры падачы прад’явіць арыгінал пенсійнай кніжкі;
  • часова непрацуючыя асобы павінны падаць ксеракопію першай і апошняй старонкі працоўнай кніжкі і пры падачы прад’явіць арыгінал працоўнай кніжкі.

 

  1. Пацвярджэнне наяўнасці фінансавых сродкаў

У выпадку, калі запрашаючая старана не бярэ на сябе абавязацельствы па пакрыццю Вашых расходаў, Вам неабходна самастойна пацвердзіць дастатковую наяўнасць грашовых сродкаў для знаходжання ў Латвіі.

  • Выпіска з банкаўскага рахунку аб наяўнасці грашовых сродкаў за апошнія тры месяцы

або

  • Дакумент, які пацвярджае наяўнасць працоўнай аплаты за апошнія 3 месяцы або даходаў ад прадпрымальніцтва.

 

  1. Запоўненая Згода на выкарыстанне паслуг Сэрвіс Правайдэра, падпісанае асабіста заяўнікам.

 

  1. Натарыяльна завераны дазвол на ўезд у Латвійскую Рэспубліку (ці ў Латвійскую Рэспубліку і ў адну або некалькі Шэнгенскіх краін) непаўналетніх дзяцей
  • прадастаўляецца ад аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка, калі непаўнагадовы падарожнічае без абодвух бацькоў (г.зн. самастойна або ў суправаджэнні ўпаўнаважанай асобы). У выпадку разводу – натарыяльна завераны дазвол ад абодвух бацькоў. Калі непаўнагадовая асоба мае толькі аднаго з бацькоў, неабходна падаць адпаведны дакумент (рашэнне суду аб дазваленні асабістай апекі, пасведчанне аб смерці або іншы дакумент).
  • У дазволе павінна быць зазначана імя упаўнаважанай асобы, адказнай за дзіця на працягу тэрміну дзеяння візы, якая запытваецца. У Пасольства павінна быць пададзена ксеракопія вышэйзгаданага дакумента, а таксама пры падачы прад’яўлены арыгінал дазволу.
  • Дазвол на ўезд у Латвійскую Рэспубліку павінен пакрываць ўвесь магчымы тэрмін знаходжання ў Латвійскай Рэспубліцы (уключаючы дадатковы тэрмін працягласцю ў 15 дзён пры запыце аднаразовых і двухразавая кароткатэрміновых віз).

 

  1. Ксеракопія пасведчання аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей

 

Усе дакументы падаюцца персонай асабіста, або блізкім сваяком (пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае сваяцтва) або па натарыяльна засведчанай даверанасці. Пры камерцыйнай паездцы дакументы могуць быць пададзены па даверанасці, пацверджанай прадпрыемствам/установай.

Пры разглядзе заявы на атрыманне візы консульская службовая асоба мае права патрабаваць дадатковыя дакументы і звесткі, якія пацвярджаюць мэту паездкі ці вызначаную ў анкеце інфармацыю.

Калі візы запытваюцца на групу людзей або сям’ю, да кожнай анкеты павінны быць прыкладзены ўсе дакументы або іх копіі.

Папярэджанне пра нядобрасумленныя дзеяніі ў дачыненні афармлення дакументаў для атрымання Шэнгенскіх віз.