Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

Анкету для візы варта запоўніць цалкам і асабіста падпісаць (за непаўналетніх анкету падпісвае асоба з бацькоўскімі паўнамоцтвамі ці юрыдычны апекун).

У анкеце варта пазначыць поўную і дакладную інфармацыю. Адказы павінны ўтрымліваць запытанную інфармацыю, альбо варта адказваць словамі “так” ці “не”.

Адлюстраванне ў анкеце няпоўнай ці недакладнай інфармацыі можа стаць прычынай адмовы ў Шэнгенская візе або анулявання наяўнай Шэнгенскай візы.

 

Указанні па запаўненні анкеты.

  • • Пункт 1 – прозвішча дакладна, як у праязным дакуменце (пашпарце);
     
    • Пункт 2 – прозвішча ў момант нараджэння ці папярэдняе прозвішча. Калі прозвішча  змянялася шматкроць , неабходна пазначыць усе папярэднія прозвішчы;
     
    • Пункт 3 – імя дакладна, як у праязным дакуменце (пашпарце);
     
    • Пункт 4 – неабходна пазначыць дату нараджэння (дд/мм/гг);
     
    • Пункт 5 – неабходна пазначыць месца нараджэння;
     
    • Пункт 6 – неабходна пазначыць дзяржаву, у якой нарадзіліся;
     
    • Пункт 7 – неабходная пазначыць грамадзянства ў дадзены момант і ў момант нараджэння, калі адрозніваецца;
     
    • Пункт 8 – неабходна пазначыць пол;
     
    • Пункт 9 – неабходна пазначыць сямейнае становішча;
     
    • Пункт 10 – неабходна запоўніць, калі віза запытваецца для непаўналетняга дзіцяці. Пазначаецца прозвішча, імя, адрас (калі адрозніваецца ад адраса  непаўналетняга, для якога віза запытваецца), дзяржаўная  прыналежнасць асобы з паўнамоцтвамі бацькоў/ законнага прадстаўніка;
     
    • Пункт 11 – неабходна пазначыць прысвоены дзяржавай ідэнтыфікацыйны (асабісты) код;
     
    • Пункт 12 – неабходна пазначыць від пашпарта, з якім ажыццяўляецца паездка і ў  які запытваецца віза (пашпарт грамадзяніна);
     
    • Пункт 13 – неабходна пазначыць серыю і нумар (напрыклад, 52 2543833 ці AE0012023) праязнога дакумента (пашпарта);
     
    • Пункт 14 – неабходна пазначыць дату выдачы праязнога дакумента (пашпарта);
     
    • Пункт 15 – неабходна пазначыць канчатковую дату тэрміну прыдатнасці праязнога дакумента  (пашпарта);
     
    • Пункт 16 – неабходна пазначыць установу, якая выдала праязны дакумент (пашпарт);
     
    • Пункт 17 – неабходна пазначыць хатні адрас, е-пошту і нумар тэлефона заяўніка;
     
    • Пункт 18 – неабходна запаўняць у выпадку, калі краіна месцазнаходжання не з’яўляецца краінай дзяржаўнай прыналежнасці (напрыклад, гэты пункт запаўняе грамадзянін  Украіны, які знаходзіцца ў Расіі па пасведчанні на права жыхарства);
     
    • Пункт 19 – неабходна пазначыць занятак па прафесіі ці пасаду, якую займаеце;
     
    • Пункт 20 – неабходна пазначыць працадаўцу, адрас і нумар тэлефона працадаўцы. Студэнты павінны пазначыць назву і адрас навучальнай установы, для грамадзян, якія не працуюць, варта пазначыць занятасць у цяперашні час (пенсіянер або без  прафесіі) і хатні адрас і тэлефон;
     
    • Пункт 21 – неабходна пазначыць усе мэты прыбыцця, калі іх некалькі. Дакументамі  варта пацвердзіць толькі галоўную мэту прыбыцця;
     
    • Пункт 22 – неабходна пазначыць краіну канчатковага накіравання. У выпадку транзіту  паказваецца краіна канчатковага накіравання;
     
    • Пункт 23 – неабходна пазначыць першую з краін Шэнгенскай зоны, праз якую  мяркуецца ўезд;
     
    • Пункт 24 – неабходна пазначыць, на якую колькасць меркаваных уездаў віза  запытваецца (для аднаразовага, двухразовага ці шматразовага ўезду);
     
    • Пункт 25 – неабходна пазначыць планаваную колькасць дзён знаходжання;
     
    • Пункт 26 – неабходна пазначыць Шэнгенскія візы, выдадзеныя за апошнія тры гады;
     
    • Пункт 27 – неабходна пазначыць, ці здаваліся адбіткі пальцаў для запыту на  Шэнгенскую візу;
     
    • Пункт 28 – у выпадках транзіту варта пазначыць, ці ёсць дазвол на ўезд у  краіну канчатковага накіравання, калі гэта неабходна;
     
    • Пункт 29 – неабходна пазначыць планаваную дату прыбыцця ў Шэнгенскую зону;
     
    • Пункт 30 – неабходна пазначыць планаваную дату выезду з Шэнгенскай зоны. Калізапытваюцца двухразовая ці шматразовая віза, то паказваецца дата апошняга  выезду;
     
    • Пункт 31 – у выпадку прыватных віз варта пазначыць імя, прозвішча, адрас, e-mail  і тэлефон асоб, якія запрашаюць. У выпадках індывідуальнага турызму неабходна пазначыць назву, адрас, e-mail і тэлефон гасцініцы альбо месца пражывання;
     
    • Пункт 32 – неабходна пазначыць назву, адрас, e-mail, тэлефон і кантактную асобу  ўстановы ці прадпрыемства, якія запрашаюць;
     
    • Пункт 33 – неабходна пазначыць крыніцу пакрыцця выдаткаў падчас знаходжання ў Шэнгенскай зоне. Для непаўналетніх называецца асоба, што пакрывае выдаткі  (напрыклад, бацькі) і дакументамі сцвярджаецца фінансавае становішча;
     
    • Пункт 34 – павінны запаўняць толькі члены сям’і грамадзян ЕЭЗ ці Швейцарыі.  Неабходна пазначыць асабістыя дадзеныя члена сям’і грамадзян ЕС, ЕЭЗ ці Швейцарыі;
     
    • Пункт 35 – неабходна пазначыць сваяцтва з членам сям’і грамадзян ЕС, ЕЭЗ ці Швейцарыі;
     
    • Пункт 36 – неабходна пазначыць месца і дату падачы дакументаў;
     
    • Пункт 37 – асабісты подпіс асобы, якая запытала візу, пасля раздрукоўкі анкеты. За  непаўналетніх падпісвае асоба з паўнамоцтвамі бацькоў (з пазнакай  маці – подпіс, бацька – подпіс) ці юрыдычны апекун.
     
    • Пасля запаўнення анкеты неабходна ўвесці вынік арыфметычнага выказвання і  захаваць заяву.
     
    • Далей раздрукаваць заяву.

 

Пасля раздрукоўкі анкеты варта пазначыць месца, дату падачы дакументаў і паставіць подпіс асобы, што запытала візу, які пацвярджае, што асоба, якая запытала візу, пазнаёмілася з правіламі ўезду і знаходжання ў краінах-удзельніцах Шэнгенскага пагаднення.