Анкету на запыт Шэнгенскай візы неабходна запоўніць ў электронным выглядзе і раздрукаваць. Анкета запаўняецца цалкам, асобна для кожнай персоны, не залежачы ад узросту. Прадастаўленне ў анкеце няпоўнай або недакладнай інфармацыі можа стаць прычынай адмовы ў Шэнгенскай візе, анулявання наяўнай Шэнгенскай візы ці адмовы ў прыняцці дакументаў на разгляд. Пасля раздрукоўкі анкеты трэба вызначыць месца, дату падачы дакументаў і паставіць асабісты подпіс асобы, якая запытвае візу (на трэцяй і чацвёртай старонках), і гэта пацвярджае, што асоба, якая запытвае візу, азнаёмілася з правіламі ўезду і знаходжання ў краінах-удзельніцах Шэнгенскага пагаднення. Калі дакументы падаюцца за непаўналетніх асоб, анкета павінна быць уласнаручна падпісана асобай, якая мае паўнамоцтва бацькоў або законных прадстаўнікоў.
Фатаграфіі павінны адпавядаць наступным крытэрам:
Важна! Неабходна падаць дзве фатаграфіі, адна з якіх павінна быць выразаная і налепленая на візавую анкету (у правым верхнім вуглу анкеты, дзе размешчана месца, прадугледжанае для размяшчэння фота), іншая – выразаная і прымацаваная сашчэпкай да візавай анкеты.
Запрашэнне можа быць аформлена запрашаючай юрыдычнай асобай ва Ўпраўленні па справах грамадзянства і міграцыі Латвіі ці ў вольнай форме на арыгінальным бланку прадпрыемства.
Запрашэнне, аформленае ва Ўпраўленні па справах грамадзянства і міграцыі Латвіі, сапраўднае на працягу 6 месяцаў. Пры падачы дакументаў неабходна ведаць нумар запрашэння.
Пацвярджэнне наяўнасці фінансавых сродкаў
У выпадку, калі запрашаючая старана не бярэ на сябе абавязацельствы па пакрыццю Вашых выдаткаў, Вам неабходна самастойна пацвердзіць дастатковую наяўнасць грашовых сродкаў для знаходжання ў Латвіі.
Пацверджаннем наяўнасці фінансавых сродкаў з'яўляецца:
Фінансавыя дакументы лічацца сапраўднымі для падачы на працягу 1 месяца з моманту выдачы. Просім Вас азнаёміцца з сумамі фінансавага забеспячэння, неабходнага для знаходжання на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі.