Спіс дакументаў
для Шэнгенскай візы

АБ ВІЗАВЫМ ЦЭНТРЫ

 

Кампанія ТАА «ПОНІ ЭКСПРЭС» – афіцыйны сэрвіс-правайдэр Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Сардэчна запрашаем на сайт Візавага цэнтра Пасольства Рэспублікі Латвія!

Спецыялізаваны Візавы цэнтр Латвійскай Рэспублікі ў Мінску і Віцебску аказвае паслугі па прыёме дакументаў для афармлення Шэнгенскай кароткатэрміновай візы катэгорыі С.

У рамках прадстаўніцтва Консульствам Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску дадаткова афармляюцца кароткатэрміновыя візы у Іспанію, Эстонію, Францыю, Нідэрланды, Польшчу, Лiтву і Славенію.

Паважаныя заяўнікі, звяртаем вашу ўвагу, што ў Візавым цэнтры Латвійскай Рэспублікі дакументы прымаюцца ад прыватных асоб, якія з'яўляюцца:

  • Грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
  • Грамадзянамі трэціх краін, якія на законных падставах пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пасведчанне на права жыхарства або гадавая віза Рэспублікі Беларусь).

 

Атрыманне шэнгенскай візы катэгорыі С неабходна, калі Вы плануеце наведаць Латвійскую Рэспубліку з прыватнай, службовай або турыстычнай мэтай, і працягласць Вашага знаходжання ў Шэнгенскай зоне не будзе перавышаць 90 дзён за мінулы 180-дзённы перыяд.

Правілы падліку тэрміну знаходжання ў Шэнгенскай зоне.